Спадчына: Калгас «Памяць Ільіча»
Серада, 19 Сакавік 2014 12:39
8 лютага 2014 г. – 65 гадоў з часу заснавання калгаса «Памяць Ільіча» (СВК «Астрамечава»; 1949)
Сельгаскагаспадарчая арцель “Памяць Ільіча” была арганізавана 8 лютага 1949 года ў вёсцы Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Але калектывізацыя сельскай гаспадаркі тут пачалася яшчэ ў даваенны перыяд. У лік першых дзевяці калгасаў Брэсцкага раёна, створаных у 1940 годзе, уваходзіў і калгас імя Молатава (в. Кустынь Лышчыцкага сельсавета), тэрыторыя якога пазней увайшла ў калгас “Памяць Ільіча”.